Actions

Work Header

Rating:
Archive Warning:
Category:
Fandoms:
Additional Tags:
Language:
беларуская
Stats:
Published:
2026-04-30
Words:
245
Chapters:
1/1
Kudos:
3
Bookmarks:
1
Hits:
6

Згіне таксама

Summary:

Мой пераклад на беларускую верша пэрсідскага паэты 13-14 стст. Саіфа Фэргані, напісанага ім аб заваяванне Харэзмійскай імпэрыі манголамі.

Notes:

(See the end of the work for notes.)

Work Text:

Смерць і на твой свет надыдзе, і ён

 згіне таксама.

Раскошу тваю акануе, й яна

 згіне таксама.

Чорны груган уссядзе і на твой дах, абяцаючы:

Як заняпалі старыя палацы, так і твой

 згіне таксама.

Восеньскі сівер, які загубіў безліч садоў,

Хутка задзьме на твой сад, і той

 згіне таксама.

Гаснуць жабрачы агеньчык і полымя шахава,

І твой агонь дагарыць

 і згіне таксама.

Ты, хто прыгнёў нас дзідамі й мечамі!

Нават іх вастрыня ўрэшце

 згіне таксама.

Больш не жыве ні мудрэц, ні ягоная праведнасць.

Так і няпраўда твая не пражыве,

 а згіне таксама.

Як рык лявіны сышоў із краю нашага,

Так брэх сабакаў тваіх

 згіне таксама.

Асеў на зямлю пыл, узняты стаеннымі конямі,

І пыл із-пад ног тваіх ішакоў

 згіне таксама.

Часу павеў, якім тысяча свечак затушана,

На твой ліхтар павее, і той

 згіне таксама.

Праз наш заезны двор так шмат караванаў праехала,

Канешне праедзе і твой

 і згіне таксама.

Ты маеш спадзеў на шчаслівую зорку сваю,

Але і само сузор’е тваё

 згіне таксама.

Ад вартых людзёў лёс да цябе павярнуўшыся,

Нявартая ўлада твая

 згіне таксама.

Некалькі дзён усяго іхны час прадоўжыўся.

Некалькі дзён -- і час твой

 згіне таксама.

Ад стрэл тваёй тыраніі ўздымаем мы свой шчыт трываласці,

Покуль напятасць лука твайго

 не згіне таксама.

Ты, хто даверыў авечкі свае пасвіць ваўку!

Ведай, што гэты пастух

 згіне таксама.

Як каралю ставіў мат вершнік спустошання,

Так ён паставіць і ніжніку, й той

 згіне таксама.

О землякі! Няхай вашыя добрыя словы,

З вуснаў зляцеўшы, ужо

 не згінуць ніколі.

Notes:

У перакладзе на беларускую былі скарыстаныя пераклады з фарсі на ангельскую Алі Зарына, Фар'і Фараджы й А. Бэгранґа.